Праязны на некалькі паездак — гэта радыёкарта, тэрмін дзеяння якой — 60 дзён. Гэта значыць паездкі, якімі папоўнілася карта, трэба выкарыстаць цягам гэтага перыяду.

«Гэта найбольш зручны варыянт аплаты праезду для тых людзей, якія нячаста карыстаюцца паслугамі метро», — мяркуюць у метрапалітэне.

Да таго ж набыццё такога праязнога выгадна: 50 паездак пры аплаце жэтонамі абыйдуцца ў 150 тыс. рублёў, пры аплаце новым праязным — 130 500.

Кошт праязнога на пяць паездак (без уліку закладнога кошту радыёкарткі) складае 14 700, на дзесяць — 28 500, на 20 — 55 800, на 30— 81 900, на 40 — 106 800, на 50 — 130 500, на 60 — 153 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?