Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана заявіў у навагоднім відэазвароце, што не імкнецца працаваць да канца сямігадовага тэрміну.

Напалітана заявіў: «Я застануся прэзідэнтам роўна да таго часу, пакуль у мяне будзе хапаць сіл на працу, і пакуль у маіх паслугах будуць мець патрэбу мая краіна і яе ўладныя структуры. І ні днём больш».

Прэзідэнт дадаў, што не разлічвае прапрацаваць доўга.

87-гадовы Напалітана з'яўляецца першым у гісторыі Італіі прэзідэнтам, які быў абраны на пасаду двойчы. Першы раз ён узначаліў дзяржаву ў 2006 годзе, другі раз ён выйграў выбары ў красавіку 2013-га.

Да таго, як стаць прэзідэнтам, Напалітана быў спікерам парламента і міністрам унутраных спраў. Таксама ён з'яўляецца адным з кіраўнікоў італьянскай камуністычнай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?