3 студзеня афіцыйна прызнаны працоўным днём, але цягнікі ідуць у рэжыме выхаднога дня — з інтэрвалам у 5-6 хвілін. З-за гэтага на станцыях адзначаецца вялікая колькасць людзей.
«Цягнікі ідуць з інтэрвалам у 5-6 хвілін», «Вымушана прапусціць ўжо пяты цягнік», «Не магу ўлезці ў вагон — цісканіна ўжо на подступах», — паведамлялі чытачы на Tut.by.
Як удалося высветліць, ніякіх надзвычайных здарэнняў у метро не зафіксавана, уся рэч у тым, што метрапалітэн працуе ў рэжыме выхаднога дня.
3 студзеня — працоўны дзень у многіх мінчан, але многія буйныя прамысловыя прадпрыемствы сёння не працуюць. У сувязі з гэтым «Мінсктранс» паменшыў колькасць наземнага транспарту, а многія з маршрутаў працуюць у рэжыме выхаднога дня. У такім жа рэжыме працуе і Мінскі метрапалітэн.
На абурэнне мінчан аператыўна адрэагавалі,
з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання 3 студзеня інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях метрапалітэна ў 2 змену (з 16.00) будзе зніжаны да 2,5 хвілін.
А 4 студзеня праца метрапалітэна будзе арганізавана па графіку будняў.
