«Сфагнум» не будзе вылучаны на Гедройца. Хочацца дадаць, што яшчэ ўвосень на афіцыйнай старонцы прэміі гаварылася, што прэтэндаваць на Гедройца можа кніга, ВЫДАДЗЕНАЯ па-беларуску, а не НАПІСАНАЯ на беларускай мове.

Аднак гэта было хутчэй недакладнасцю, бо ў практыцы прэміі не было выпадкаў, каб у доўгі спіс патрапляў пераклад. Крыўдна за расейскамоўных аўтараў, балюча і за свой твор (аўтары бываюць эгаістамі). Але ёсць адчуванне, што менавіта такая прэмія — выключна для беларускамоўных тэкстаў — патрэбная сёння нашай літаратуры. А таму гатовы замірыцца з роляй пасынка нацыянальнага літаратурнага працэса, якая адпушчана мне сітуацыяй, — напісаў Віктар Марціновіч у сябе ў фэйсбуку. — Шчыра віншую ўсіх, хто патрапіць у лонг-ліст. Уладзіславе, Альгердзе, Артура, спадару Барыс - балею за вас!»

Раман «Сфагнум» Віктара Марціновіча стаў адной з самых значных падзей у беларускай культуры ў 2013 годзе. Аўтара напісаў яго па-расейску, але амаль адразу выдаў і беларускі пераклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?