Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб падпісаў папярэдняе пагадненне з турэцкім «Коньяспорам» [ФК з горада Конья ў цэнтральнай частцы Анатоліі], паведамляе Haber Коnya са спасылкай на крыніцу ў клубе, блізкую да перамоваў.

Глеб даслаў у клуб пацверджанне пра свой пераход. Чакаецца, што экс-паўабаронца БАТЭ ўжо ў нядзелю афіцыйна падпіша кантракт.

У чэмпіянаце Турцыі «Коньяспор» размяшчаецца на 13-м месцы.

Раней паведамлялася пра цікавасць да Глеба з боку «Антальяспора» [гэтыя на 14-м месцы у чэмпіянаце Турцыі - НН] і французскага «Нанта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?