У гэтым жа будынку з памяшкання выселілі і доктара Івана Шэгу кіраўніка раённай арганізацыі БНФ, які адчыніў недзяржаўную інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову «Шэгамедкансульт».

Паводле рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука, адміністрацыя рынку «Косаўскі» зачыніла ўваход на другі паверх яшчэ 31 снежня. Супрацоўнікі рэдакцыі нават не мелі магчымасьці забраць свае рэчы.

Пярэбары адбыліся ўжо пасля навагодніх сьвятаў. Іван Шэга кажа, што рэчаў дагэтуль не забіраў і збіраецца судзіцца з адміністрацыяй рынку «Косаўскі», бо дамову на арэнду памяшкання заключаў на тры гады.

Рэдакцыя газеты ўжо знайшла новае памяшканне, а Івану Шэгу пакуль гэта не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?