Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад «Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прадугледжваецца пераўтварэнне ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» ў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

«Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце іншых мер, скіраваных на ўрэгуляванне бягучых пытанняў, якія тычацца дзейнасці арганізацыі, што выконвае функцыі заказчыка па ўзвядзенні АЭС, а таксама фінансавання будаўніцтва АЭС і аб'ектаў яе інфраструктуры», - гаворыцца ў паведамленні.

Атамная станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тысячы МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланавана на 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?