Як паведамляе карэспандэнт НН, сітуацыя на мінскім праспекце Незалежнасці звычайная для вечара пятніцы. Пра магчымасць акцыі «Стоп-падатак» нагадвае хіба большая колькасць пастоў ДАІ. Заўважныя там-сям і асобы ў цывільным па двое. Бліжэй да Кастрычніцкай і на самой плошчы іх колькасць расце. У карэспандэнта НН нават праверылі дакументы і пацікавіліся «мэтай візіта на плошчу». Аўто, якія б стаялі з «аварыйкай», блакуючы рух, або супольна сігналілі, не відаць і не чуваць.

Нагадаем, у інтэрнэце пашыраліся заклікі правесці сёння а 18.00 акцыю пратэсту супраць абкладання аўтамабілістаў новым падаткам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?