Выгляд ялінкі каля дома №13 на 1-й Шумілінскай вуліцы ў Віцебску прымушае ўсумніцца, што яна шмат радасці нясе дзецям, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Народныя навіны Віцебска.

Народныя навіны Віцебска.

Няшчаснае дрэўца пазбавілі вяршыні, якая, магчыма, упрыгожыла нечае жыллё. Эрзац-вяршыню зрабілі з яловай галінкі, прывязанай да ствала дротам, але яна неўзабаве панікла.

Невядомы дызайнер спрабаваў павялічыць пухнатасць, таксама прывязваючы дротам да рэдкіх галінак дадатковыя. Але таксама марна.

Не ўбачыце вы на ялінцы каляровых шарыкаў. У асноўным тут пустыя пластыкавыя бутэлькі і іншыя бытавыя адкіды, загорнутыя ў фальгу і каляровую паперу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0