На 4-м этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла 3 студзеня спрынтарскую гонку на 7,5 км.
У Дар'і толькі адзін промах, дыстанцыю яна прабегла за 23:06,7.
На другім месцы — Кяйса Мякяр'яйнен (Фінляндыя, +29,6), трэцяя — Алена Підгрушная (Украіна, +36,4).
Гэта наогул першы подыум Дар'і ў гэтым сезоне і 13-я перамога ў кар'еры.
У суботу пройдзе пагоня (гонка пераследу), у нядзелю — мас-старт