Беларускія высокія чыноўнікі штогод пад Новы год наведваюць дзіцячыя дамы і шматдзетныя сем'і. Справаздачы аб іх дабрачынных сустрэчах трапляюць у дзяржаўныя СМІ. Гэта рэдкая магчымасць убачыць некаторых з тых чыноўнікаў, якія не любяць выходзіць на публіку.

Сюжэт АНТ быў прысвечаны Віктару і Дзмітрыю Лукашэнкам. Першы з іх, памочнік кіраўніка дзяржавы, паехаў у Смалявічы. Частка яго звароту трапіла ў эфір.

Дзмітрый — кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ён выступае на публіцы значна радзей, таму ягоную прамову на Салігоршчыне гледачы не ўбачылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0