Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Плануецца, што сёння ж мітрапаліт Павел адслужыць у саборы ўсяночную, а ў нядзелю — ранішнюю літургію.

На нядзельную літургію запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама святары мінскіх прыходаў. Чакаецца, што на літургіі будзе прысутнічаць ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт. Ён будзе вітаць мітрапаліта Паўла і звернецца да яго з адмысловай прамовай.

Нагадаем, што 25 снежня Святы Сінод Беларускай праваслаўнай царквы адпусціў уладыку Філарэта на пенсію, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усёй Беларусі. Кіраўніком БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?