Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы па факце забойства 13-гадовага мінчука, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Нагадаем, труп падлетка з нажавым раненнем у сэрца быў знойдзены 23 верасня ў двары дома па вуліцы Альшэўскага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі падраздзяленняў крымінальнага вышуку па гарачых слядах устаноўлены і затрыманы падазраваны ва ўчыненні забойства, мінчанін 1994 года нараджэння.

Па гэтай крымінальнай справе праведзены ўсе прадугледжаныя законам следчыя дзеянні, сабраны вычарпальныя доказы дачынення падазронага да ўчынення забойства. У той жа час, згодна з экспертным заключэннем, падазраваны ў момант ўчынення злачынства знаходзіўся ў стане поўнай адсутнасці памяці, не мог усведамляць грамадска небяспечнага характару сваіх дзеянняў і кіраваць імі ў сілу наяўнага ў яго псіхічнага захворвання.

У адпаведнасці з арт. 444 КПК, крымінальная справа па факце забойства непаўналетняга перададзена пракурору для накіравання ў суд, у сувязі з устанаўленнем падстаў для прымянення да асобы, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?