Урад Беларусі даў гарантыі ў пагашэнні крэдыту ў памеры 58,7 мільёна еўра (каля $80 мільёнаў), які выдаецца прадпрыемству «Завод газетнай паперы» (Шклоў).
Грошы на інвестыцыйны праект па вытворчасці асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў дадуць нямецкі Commerzbank Aktiengesellschaft і чэшскі Komerčni banka a.s.