8 студзеня (серада) ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца аўтограф-сесія Артура Клінава з нагоды выхаду яго трэцяга рамана «Шклатара».

Дзеянне раману адбываецца ў канцы 2010 года. Адзін з інтэр’ераў – будынак на сталічным праспекце Незалежнасці 37а. Цяпер там месціцца «Галерэя Ў» і кнігарня «Логвінаў», а раней знаходзіўся пункт прыёму шклатары.

Кніга з’явілася ўсяго некалькі дзён таму. Уяўленне пра яе дазваляе урывак з «Шклатары», змешчаны на сайце часопіса «pARTisan» (яго галоўным рэдактарам з’яўляецца сам Клінаў).

Дзеянне ва ўрыўку адбываецца на Плошчы 19 снежня 2010 года. Спярша герой ставіцца да падзей як да традыцыйнага карнавалу, ролі ў якім загадзя распісаныя. Яго стаўленне змяняецца пасля таго, як на Плошчу трапляюць яго блізкія людзі…

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0