У Мікалаеўскім раёне Адэскай вобласці Украіны невядомыя разбурылі помнік Леніну.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 4 студзеня ў вёсцы Андрэева -Іванаўскае. Манумент, які стаяў у парку на вуліцы Леніна, павалілі на зямлю, у выніку чаго ён раскалоўся на дзве часткі.
Міліцыя пачала праверку.





