На 4-м этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе Дар'я Домрачава выйграла сёння гонку пераследу (пагоню) на 10 км.

Яе вынік 33 хвіліны 35,8 секунды.

Другое месца ў Кайсы Мякяр'яйнен (Фінляндыя), трэцяя — Суневе Солемдал (Нарвегія).

Нагадаем, учора Домрачава выйграла спрынт. Гэта другая перамога Дар'і ў гэтым сезоне (і наогул п'едэстал) і 14-я перамога ў кар'еры.

У нядзелю ў Аберхофе пройдзе мас-старт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна