Стартаваў продаж квіткоў на канцэрт Аляксандра Саладухі, што пройдзе ў «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.
Як паведамляецца на сайце ticketpro.by, прадаюцца квіткі па цане ад 110 тыс. да 310 тыс. рублёў.
Для параўнання, самы дарагі квіток на Depeсhe Mode 28 лютага ў Мінск-Арэне складае 2,2 млн рублёў, Ірыны Алегравай тамсама 7 сакавіка — 1,1 млн, Мірэй Мацье 12 сакавіка — 1 380 000.
10 мая ў Футбольным манежы плануецца канцэрт Макса Каржа — першага беларуса, што сабраў «Мінск-Арэну». Білеты на яго канцэрт — 310 тыс.