Падчас парламенцкіх выбараў у Бангладэш тысячы прыхільнікаў апазіцыі падпалілі больш за 200 выбарчых участкаў. Пратэстоўцы з бутэлькамі з запальнай сумессю і бензінавымі бомбамі атакавалі выбарчыя ўчасткі ў шэрагу раёнаў краіны.

У многіх раёнах таксама праходзяць сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. 4 і 5 студзеня, паводле паліцыі, у сутыкненнях загінулі не менш за 11 мітынгоўцаў, застрэленых паліцыяй пры самаабароне.

Апазіцыя, у тым ліку самая вялікая апазіцыйная арганізацыя краіны Бангладэшская нацыяналістычная партыя, мае намер сарваць парламенцкія выбары.

Пратэстоўцы таксама патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?