Па словах кіраўніцы беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іны Кулей, польскі ўрад па-ранейшаму выказвае жаданне матэрыяльна падтрымліваць людзей, што пацярпелі ў Беларусі ад рэпрэсій і не маюць магчымасці працягваць навучанне:

- Праграма Каліноўскага пашырае свае магчымасці, і мы цяпер ужо называем яе - Універсітэт Кастуся Каліноўскага. Таму што там ёсць падрыхтоўчы курс для няпоўнагадовых дзяцей, гэта значыць, што нашыя дзеці могуць паступаць не адразу на першы курс, а тыя, хто не мае 18 гадоў, яшчэ гадавы курс польскай мовы змогуць праходзіць. Яшчэ ёсць бакалаўрыят, у якім могуць навучацца выключаныя беларускія студэнты або дзеці з рэпрэсаваных сем’яў. Ёсць магістратура, акрамя гэтага існуе аспірантура. І з гэтага года - доктар хабілітаваны.

Праграма імя Кастуся Каліноўскага ўзнікла пасля масавых выключэнняў моладзі з беларускіх універсітэтаў у 2006 годзе. З таго часу польскі ўрад задарма залічвае рэпрэсаваных студэнтаў у свае ўніверсітэты, а таксама выплочвае ім стыпендыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?