Bruno Bebert / Sipa

Bruno Bebert / Sipa

Знакаміты французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё ў сваім інтэрв'ю выданню Le Journal du Dimanche распавёў, што можа ў хуткім часе сысці з тэатра і кіно. Пра гэта паведамляе Le Point.

Дэпард'ё распавёў, што яму цяжка апошнім часам займацца акцёрскай справай — ён хоча больш часу аддаваць вандроўкам і іншым сферам культуры. Паводле яго слоў, ён хацеў бы, да прыкладу, вывучыць мовы, на якіх не размаўляе.

«Мне падабалася быць акцёрам. Але гэта вельмі цяжка», — сказаў Жэрар Дэпард'ё.

Акцёр таксама адзначыў, што ён не адчувае фінансавых цяжкасцяў і не мае патрэбу ў зараблянні на далейшае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?