Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл выступіў супраць камерцыялізацыі Раства. Як распавёў патрыярх у інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву, у Расіі з'явілася такая тэндэнцыя.
«Людзі нярэдка забываюць пра сэнс Раства, цалкам апускаюцца ў стыхію спажывецтва, і ўсё гэта ператвараецца ў вялікае нейкае камерцыйнае свята», — сказаў кіраўнік РПЦ.
Патрыярх таксама адзначыў, што адмоўна ставіцца да перайменавання Раства, у прыватнасці, да скарачэння x-mass.
0
0
0
0
0
0