Тайваньскі рыбак, які не ўмеў плаваць і якога знесла ў адкрытае мора падчас шторму, выратаваны пасля амаль трох дзён у вадзе.
Цзэн Льен-фа праплыў каля сотні кіламетраў уздоўж усходняга ўзбярэжжа вострава Тайвань, трымаючыся за кавалак дрэва, перш чым яго прыбіла да берага.
Рыбак займаўся лоўляй рыбы непадалёк ад горада Хуалянь і ўжо збіраўся вяртацца да берага, калі на яго лодку раптам абрынуліся вялікія хвалі.
Ён стаў ужо чацвёртым тайваньскім рыбаком, якога знесла ў мора за апошнія некалькі тыдняў. Трое іншых усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак.
0
0
0
0
0
0