Вызначаны парадак выступлення фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2014».
Па выніках праведзенага 8 студзеня лёсавання, фіналісты выступяць у наступным парадку: Наталля Тамела, гурт «Нутэкі», Арцём Міхаленка, Мацвей Купер і гурт DUX, ТЭА, Дарыя, Алена Сіняўская, Аліна Машчанка, Жанэт, Анастасія Малашкевіч, SWITTER BOYS feat. KATE&VOLGA KAROL, гурт NAPOLI, Макс Лорэнс & Дзідзюля, Tasha Odi.
8 студзеня ў канкурсантаў пачынаюцца рэпетыцыі ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.
Фінал Нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2014» адбудзецца 10 студзеня, шоу пачнецца ў 22.00 і будзе транслявацца на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама ў рэжыме анлайн на сайце Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на міжнародным конкурсе вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі конкурсу «Еўрабачанне»: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы.
Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2014» пройдзе ў Капенгагене (Данія) 6—10 мая.





