Да чэмпіянату свету павінны збудаваць некалькі звышсучасных стадыёнаў.
Чэмпіянат свету па футболе 2022 года ў Катары будзе праходзіць у зімовы час, заявіў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Жэром Валькe.
«Чэмпіянат свету не будзе праводзіцца ў чэрвені-ліпені. Я мяркую, што ён будзе праходзіць паміж 15 лістапада і, найпазней, 15 студзеня», — цытуе Вальке AFP.
Традыцыйна чэмпіянат свету праводзіцца ў летні час, але ўлетку ў Катары звычайна надзвычай горача, да +50.





