Крэдыт памерам $440 мільёнаў, які Беларусь атрымала ў канцы 2013 года, хутчэй за ўсё быў выдзелены расійскім дзяржаўным Банкам ВТБ.
Такая выснова напрошваецца з паправак у бюджэт Беларусі на 2013 год, якія ўнесены прэзідэнцкім указам №576 ад 28 снежня.
Так, пералік вонкавых дзяржаўных пазык, абслугоўванне і пагашэнне якіх ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дапоўнены пазіцыяй: «Крэдыт Банка ВТБ (адкрытае акцыянернае таварыства, Расійская Федэрацыя».