Наймацнейшыя за шмат гадоў маразы ахапілі ўсю тэрыторыю Паўночнай Амерыкі. Ва ўсіх 50 штатах ЗША назіраюцца рэкордна нізкая тэмпература, у тым ліку ў звычайна цёплых Каліфорніі і Фларыдзе.

Скаванае льдамі Чыкага, фота з Daily Mail

Скаванае льдамі Чыкага, фота з Daily Mail

Самыя суровыя маразы ахапілі тэрыторыю, на якой пражывае прыкладна 190 мільёнаў чалавек. Неверагодна нізкія тэмпературы былі выкліканыя палярным цыклонам, які прыйшоў з Арктыкі.

У штаце Кентукі зняволены, які ўцёк з турмы, вярнуўся назад у турму, каб сагрэцца.

Надвор'е абнавіла гістарычныя мінімумы ў многіх штатах ЗША, у тым ліку ў Алабаме, у Джорджыі, Тэнэсі, Арканзасе, Мічыгане, Мэрылендзе, Агаё, Пенсільваніі і Нью-Ёрку.

У маленькім гарадку Хэл (у перакладзе з англійскай — «пекла») у штаце Мічыган тэмпература паветра апусцілася да -17° паводле Цэльсія, выклікаўшы шматлікія жарты ў інтэрнэце, што надвор'е так сапсавалася, што замерзла нават апраметная.

У аўторак самая нізкая тэмпература, -37°C, была зарэгістраваная ў горадзе Эмбарас у штаце Мінесота. Гэта ніжэй за тэмпературу, нядаўна зарэгістраваную на Марсе.

Відэа, на якім метэаролаг у штаце Вісконсін вылівае кіпячоную ваду, якая адразу ж ператвараецца ў снег, стала імкліва распаўсюджвацца ў інтэрнэце і спарадзіла мноства перайманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?