• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Тэатр
Фота 1 з 3

Парыж. Гранд-опера

14.02.2014 / 00:14

Палітолаг Аляксей Ластоўскі, які ведае пра оперу ўсё — гутарка

Парыж. Гранд-опера

Сацыёлаг Аляксей Ластоўскі займаецца даследаваннем гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ён працуе ў Інстытуце палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і з'яўляецца намеснікам рэдактара часопіса Belarusian Political Science Review.

А ў вольны час Аляксей вандруе па Еўропе, наведвае музеі і глядзіць оперныя спектаклі. Такое вось рэдкае хобі. За апошнія некалькі гадоў ён з'ездзіў у больш чым дзясятак еўрапейскіх краінаў, наведаў такія славутыя оперныя дамы, як Метраполітэн-опера (Нью-Ёрк), Каралеўская опера (Лондан), Штатсопер (Вена), Парыжская нацыянальная опера, Дрэздэнская Зэмперопер.

Прычым пры правільным падыходзе можна абысціся цэнамі, блізкімі да беларускіх. Квіткі ў заходніх тэатрах могуць каштаваць ад 6 да 35 еўра (папярэдні анлайн-продаж ці распродаж квіткоў перад спектаклем).

«НН»: На Захадзе існуе даўняя традыцыя культурных вандровак, наведвання оперных тэатраў і музейных выставаў. Якія катэгорыі беларусаў дазваляюць сабе такія падарожжы (а не шопінг або турызм)?

АЛ: Усё залежыць ад магчымасцяў, звязаных з грашыма і жаданнем. Частка насельніцтва ўжо мае заробак, параўнальны з сярэднееўрапейскім. З цягам часу магчымасцяў для вандровак будзе толькі больш. Ёсць візавыя абмежаванні, але статыстыка сведчыць, што беларусы іх досыць паспяхова пераадольваюць.

Іншае пытанне, ці патрэбныя беларусам культурніцкія падарожжы. Напрыклад, у 2012 годзе ў Беластоку адкрылі Оперны тэатр. Каб забяспечыць яго запаўняльнасць, палякі ўвялі так званыя «оперныя візы». Але большасць беларусаў робяць такія візы толькі дзеля таго, каб заняцца шопінгам.

Пытанне не ў заробках. Атрымаўшы большыя сумы, людзі будуць купляць даражэйшыя рэчы або жыць у больш дарагіх гатэлях. Каб адважыцца на культурныя падарожжы, трэба добрая адукацыя і падрыхтаванасць людзей.

«НН»: Калі мы гаворым пра оперу, праблема ў яе элітарнасці?

АЛ: У часы барока опера была выключна элітарным, арыстакратычным прадуктам. У ХІХ стагоддзі опера ўжо набыла агульнанацыянальныя рысы (згадаем уплыў творчасці Вердзі на аб’яднанне Італіі). У ХХ стагоддзі адбылося сумяшчэнне абедзвюх тэндэнцый — і элітарнасці, і масавасці.

Напрыклад, у буйных тэатрах (Метраполітэн-опера, Венская опера, Лонданская каралеўская опера) назіраецца прынцыповае адрозненне паміж партэрам і галёркай.

Вена. Венская опера

У партэры, дзе, дарэчы, часта слабая акустыка, вельмі дарагія квіткі. Там сядзяць прадстаўнікі арыстакратыі, бізнэсовай і культурнай эліты. Партэр — месца свецкай тусоўкі.

А вось галёрка — дэмакратычная прастора. На галёрцы шэрагу тэатраў (той жа Метраполітэн-оперы) наогул няма гардэроба. Таму шыкоўная вопратка ад наведнікаў не патрабуецца.

«НН»: Што найбольш раз’ядноўвае патэнцыйных наведнікаў оперы?

АЛ: Колер скуры! Вялікія гарады даўно сталі месцам пераадолення расавых і этнічных падзелаў. Але ў оперным тэатры (як, дарэчы, і ў мастацкіх музеях) можна па-ранейшаму адчуваць сябе ў прасторы расавай чысціні. Тыповы глядач — «белы» чалавек з добрай адукацыяй і з вялікім даходам.

Часам да такой катэгорыі можна аднесці японскіх турыстаў.

У Парыжы бачыў шмат прыкладаў, калі «мультыкультурныя» групы школьнікаў спрабуюць далучыць да наведвання культурных аб’ектаў. Але эфект ад гэтай дзейнасці незаўважны, калі гаворка ідзе пра дарослых наведнікаў.

Афраамерыканцаў можна ўбачыць у тэатрах ці музеях хіба ў якасці ахоўнікаў.

Пры ўсіх спробах стварыць агульную сферу культуры ў этнічных і расавых супольнасцяў застаюцца розныя сістэмы каштоўнасцяў.

«НН»: Наколькі опера мае нацыянальнае вымярэнне?

АЛ: Найперш гэта мова выканання. Цяпер пануе агульная тэндэнцыя выконваць оперу на мове арыгіналу. У пачатку 1990-х гадоў і беларускі Оперны тэатр стаяў перад альтэрнатывай: захаваць выкананне на расейскай мове, што было ўласціва савецкім часам, або перайсці да мовы арыгіналу. Быў выбраны другі варыянт.

Калі опера выконваецца на мове краіны, дзе адбываецца пастаноўка, яна робіцца даступнай для шараговых людзей.

Адначасова гэта выкарыстанне патэнцыялу, багацця пэўнай мовы. Нездарма ў Германіі і ў Вялікабрытаніі захоўваюцца тэатры, дзе ўсе спектаклі ідуць па-нямецку ці па-англійску.

Але дзякуючы выкананню твораў на мове арыгіналу опера набывае міжнародны статус.

Паміж опернымі тэатрамі і турыстычнай індустрыяй існуе вельмі моцная сувязь. Нездарма самыя славутыя оперныя тэатры папаўняюць аўдыторыі за кошт замежнікаў.

Часам у межах аднаго горада можна сустрэць размежаванне на тэатры для турыстаў і тэатры для мясцовых жыхароў. У парыжскай Гранд-апера (дзе столя распісаная Маркам Шагалам) безліч турыстаў. «Опера Бастыліі» — гэта агромністы тэатр, дзе можна сустрэць і замежнікаў, і мясцовых жыхароў. А вось «Тэатр Елісейскіх палёў» зусім не разрэкламаваны як турыстычная цікавостка, таму сярод гледачоў амаль адны французы.

«НН»: А чым наш Оперны можа прывабіць турыстаў?

АЛ: Як ні дзіўна, сваім кансерватызмам. У Еўропе пераважае рэжысёрскае прачытанне опер. Стваральнікі спектакляў імкнуцца звязаць класічныя сюжэты з сучаснасцю, з актуальнымі палітычнымі і сацыяльнымі падзеямі і канфліктамі.

Але такая тэндэнцыя не карыстаецца агульным ухваленнем. Оперныя спевакі часта крытыкуюць яе, а некаторыя гледачы асвістваюць такія пастаноўкі. А беларуская «прадукцыя» надзвычай традыцыйная.

Вільня. Нацыянальная філармонія

Я сутыкаўся са сведчаннямі расійскіх крытыкаў і гледачоў, якія лічаць беларускую оперу аазісам чысціні і прыкладам правільнага падыходу сярод мора вар’яцкіх тэндэнцый. Калі робіцца моднай нейкая рэч, можна іграць супраць яе, знайсці ў гэтым сваю нішу.

Але такі падыход не спрыяе эксперыментам і творчым пошукам. Таму наш Оперны тэатр больш кансерватыўны, чым дазваляе рэсурс аўдыторыі, якая самая маладая па сярэднім узросце, што я бачыў у Еўропе. У Германіі ці Аўстрыі моладзь не наведвае оперныя тэатры, і Беларусь у гэтым плане вельмі выгадна адрозніваецца.

«НН»: Адзін з шанцаў адмовіцца ад празмернай элітарнасці оперы — паказваць яе ў кінатэатрах.

АЛ: Так, гэта сучасны трэнд, які ўвайшоў ва ўжытак у апошнія пяць гадоў. Першымі вырашыла паэксперыментаваць нью-ёркская «Метраполітэн-опера». Потым да яе далучыліся лонданскі «Ковент Гардэн» і Парыжская нацыянальная опера. Маскоўскі Вялікі тэатр спярша ладзіў трансляцыі толькі па-за межамі Расіі, а з гэтага сезона — і ў сваёй краіне.

Аўдыторыя нашых кінатэатраў не адрозніваецца ў горшы бок ад Расіі, дзе кінапаказы оперных і балетных спектакляў сталі пашыранай з’явай нават для правінцыйных гарадоў.

Таму ўпэўнены, што ў «Мінсквідэапракаце» ўжо спрабавалі аналізаваць такую ідэю. Зразумела, гэта рызыка, бо справа новая для беларускай культурнай прасторы, але пры правільным маркетынгу яна можа стаць паспяховай. Можна было б пачаць з балетных трансляцый маскоўскага Вялікага тэатра ці піцерскага Марыінскага тэатра як самых раскручаных брэндаў, а потым выходзіць і на іншыя пляцоўкі.

Праўда, паказы оперных спектакляў па ўсім свеце ідуць з субцітрамі. А ў нас такая практыка яшчэ новая.

Памятаю, яшчэ 7—8 гадоў таму, калі ў мінскіх кінатэатрах паказваліся фільмы з субцітрамі, то гэтыя субцітры дадаткова зачытваліся суфлёрам. На шчасце, мы ўжо прывыкаем да пазітыўных зменаў, і пры правільным наладжванні працэсу і рэкламе ўсё можа атрымацца.

Гутарыў Дзяніс Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Куды схадзіць у тэатр у афлайне? Склалі з крытыкам топ спектакляў, за якія не сорамна
«Усе артысты могуць быць арыштаваныя». Што адбываецца з незалежным тэатрам у Беларусі
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх