У бліжэйшыя суткі, 10 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Часам чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, днём — з мокрым снегам.

Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 метраў за секунду, ноччу па паўночным захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі з парывамі да 15—20 метраў за секунду, у дзённыя гадзіны месцамі — да 21—24 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе плюс 1-6 градусаў, днём па поўдні чакаецца да 8 градусаў цяпла.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?