У дачыненні да спецназаўца, які самавольна пакінуў воінскую часць, Чэрвеньскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа за крадзеж па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Нагадаем, вайсковец тэрміновай службы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы 21-гадовы ўраджэнец Мазыра Аляксандр Сушчык знаходзіўся ў вышуку з 3 студзеня. У другой палове дня 8 студзеня ён быў затрыманы міліцыяй у Чэрвеньскім раёне паблізу вёскі Скрабінка пасля таго, як украў у адным з дамоў адзенне і прадукты харчавання. Пры затрыманні супраціўлення не аказваў, не праяўляў ніякай агрэсіі.
Выкрадзенае канфіскавана.