Гідраметэаралагічная служба Беларусі з 1 студзеня 2014 года скарочана больш чым на 370 супрацоўнікаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 студзеня паведаміў начальнік упраўлення гідраметэаралагічнай дзейнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Рагозін.

Скарачэнне персаналу адбылося ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 168 ад 12 красавіка 2013 года «Аб некоторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў» і рашэннем урада, зазначыў Рагозін.

Паводле яго слоў, скарачэнні закранулі адміністрацыйна-кіраўніцкі персанал і саму сетку метэастанцый і гідралагічных пастоў. Апрача таго, скарочана пэўная колькасць відаў работ, якія выконваюцца службай.

У выніку змяненняў колькасць супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя скарочана на 40 чалавек, а Рэспубліканскі авіяметэацэнтр увайшоў у склад Рэспубліканскага гідраметэацэнтра на правах службы, паведаміў Рагозін.

Ён падкрэсліў, што скарачэнне гідраметэаралагічнай службы — «даволі сур'ёзнае і цяжкае пытанне», паколькі Беларусь узяла на сябе шэраг абавязацельстваў у межах Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі і іншых міжнародных структур. «З улікам гэтых параметраў было праведзена скарачэнне службы, скарочаны метэастанцыі і гідралагічныя пасты. Але тое, што тычыцца гідраметэаралагічных назіранняў, палітычна яны не пацярпелі», — сказаў Рагозін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?