У Аўстраліі з-за моцнай спякоты сталі масава паміраць лятучыя мышы.

У штаце Квінсленд на паўночным усходзе краіны ў пачатку студзеня тэмпература перавышала 43 градусы па шкале Цэльсія. Гэта прывяло да таго, што ў штаце за некалькі дзён цалкам вымерлі 25 калоній кажаноў, агульная колькасць якіх перавышала 100 тысяч асобін. З-за спякоты большасць жывёл гінулі непасрэдна падчас палёту і падалі на зямлю.

Па меншай меры 16 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за раненняў, нанесеных ім кажанамі. Улады штата рэкамендавалі жыхарам не ўступаць у кантакт з жывёламі, каб пазбегнуць заражэння інфекцыямі.

Для ўборкі трупаў кажаноў у буйных гарадах рэгіёну ўладамі былі задзейнічаны ўзмоцненыя брыгады смеццяроў.

Да цяперашняга часу тэмпература ў Квінслендзе апусцілася да нармальных значэнняў для бягучага сезона (у паўднёвым паўшар'і цяпер сярэдзіна лета) і складае 30—35 градусаў Цэльсія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?