Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе. Гэта прадугледжана падпісаным загадам «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь».

Суддзямі Вярхоўнага суда прызначаныя Наталля Андрэева і Святлана Таперкіна з наступным узгадненнем гэтых прызначэнняў з саветам рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яны вызваленыя ад раней займаных пасадаў суддзяў Мінскага гарадскога суда.

Уладзімір Сукач і Ларыса Філіманіхіна вызвалены ад пасад суддзяў Вярхоўнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з наступным паведамленнем аб іх вызваленні савету рэспублікі.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?