Стан здароўя ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі мітрапаліта Філарэта паляпшаецца, паведамілі ў Беларускім Экзархаце.
«Як чакаецца, у хуткім часе ён пакіне бальніцу», — сказалі ў Экзархаце.
Мітрапаліт перадаў падзяку ўсім, хто за яго моліцца, і тым, хто павіншаваў яго з Раством.