56-гадовы мужчына абвінавачваўся ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх і неўзабаве павінен быў выслухаць прысуд.

Незадоўга да гэтага арыштаваны быў пераведзены ў памяшканне часовага знаходжання для наступнага канваявання на судовае пасяджэнне. Аднак раніцай 8 студзеня кантралёр СІЗА знайшоў мужчыну ў пятлі.

Падазраваны дзейнічаў на працягу трох гадоў ва ўрочышчы Чонкі Гомельскага раёна.

А яго ахвярамі станавіліся дзеці, якія адпачывалі ў летніх лагерах, да якіх гамяльчанін прыязджаў па начах на сваім скутэры. Пасля чаго пранікаў ў карпусы, заходзіў у пакоі і кратаў спячых дзяўчат за палавыя органы.

Паводле заяваў бацькоў пацярпелых пошукі педафіла вяліся даўно, аднак доўгі час у следства не было ні прыкметаў падазраванага, ні якіх-небудзь доказаў.

Яго ахвярамі сталі 11 дзяўчынак ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?