У сувязі з рэзкім павелічэньнем аб'ёмаў працы часопіс «Arche» шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку. Кандыдат на пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрам:
— высокая працаздольнасьць,
— досьвед рэдактарскай працы, добрае валоданьне кампутарам.
— адсутнасьць шкодных прывычак,
— добрае веданьне беларускай і ангельскай моваў,
— наяўнасьць уласнага працоўнага месца,
— пражываньне ў Менску.
Рэжым працы: штодня ад 09.00 да 18.00, за выняткам выходных. Магчымая праца па ненармаваным графіку.
Наяўнасьць вышэйшай адукацыі і рэкамэндацый вітаецца.
Зарплата невысокая.
Часопіс ахвяруе магчымасьць сталага прафэсійнага росту.
Рэзюмэ высылаць на адрас [email protected]
У тэме ліста пазначайце «Рэзюмэ».
Дэйдлайн 27 студзеня 2014 г.
0
0
0
0
0
0