Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыйшоў да высновы, што з прызначаных на Алімпіяду грошай знікла траціна — прыкладна 13 мільярдаў еўра.

Пра гэта расказаў журналістам прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) і член МАК Джан-Франка Каспэр, піша «Эхо Москвы». Па яго словах, бюджэт, прызначаны для арганізацыі зімовай Алімпіяды, раскрадзены на 30%. Каспэр сказаў, што ён зусім не здзіўлены гэтаму злачынству, бо лічыць, што гэта звычайная з’ява для Расіі. Саму Алімпіяду чыноўнік МАК называе піяр-праектам Уладзіміра Пуціна. Хадаркоўскага, грынпісаўцаў і панк-спявачак выпусцілі з турмы менавіта ў рамках піяру, мяркуе Каспэр.

Шанаваны чыноўнік Каспэр, які вось ужо 15 гадоў узначальвае лыжную федэрацыю, не першы раз крытыкуе сочынскую Алімпіяду. Так, некалькі месяцаў таму ў інтэрв'ю Die Welt ён распавёў, што ў арганізатараў застаюцца «тысячы нявырашаных праблем», аднак неабмежаваныя фінансавыя магчымасці расійскага прэзідэнта дапамогуць зняць накладкі.

Нагадаем, што Алімпіяда ў Сочы пачнецца 7 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0