На ўваходзе ў цэнтр, што месціцца па адрасе Талстога, 4, людзей мала. Але не скажаш, што пуста. Нават на рэсэпшыне даводзіцца крыху пастаяць, каб трапіць да кансультанта.

Распытваю спачатку пра аналізы, якія планую здаць. Праблемы няма — запісвайся хоць на сёння, хоць на заўтра, суботу. Праўда, не ўвесь час свабодны. На наступным тыдні варыянтаў больш.

«Чуў у навінах, што адбудзецца арышт маёмасці цэнтра. Ці не будзе збояў у працы?». Супрацоўніцы пераглянуіліся.

«Гэта ўсё няпраўда».

На выхадзе падыходжу да дзяўчыны. «Вы тут аналізы здавалі?» — «Так, у доктара на прыёме была». —

«А я вось сумняваюся, ці надзейна. Усё-такі суд ідзе…» — «Не сумнявайцеся, ідзіце смела».

— «То бок Вы задаволеныя ўзроўнем?» — «Так».

Пакуль чакаю, каб нехта яшчэ выйшаў, два чалавекі зайшлі ў цэнтр. Выходзяць дзве мамы з дзецьмі. Але яны не разам, проста супала, што адначасова выйшлі з прыёму.

«Вы тут на прыёме былі?» — «А што такое?» — «Вось цікаўлюся ў тых, хто быў. Бо сам не ўпэўнены…» — «У нас дзіця на дамове…» — жанчына не ахвочая далей размаўляць і скіроўваецца да аўто.

Нагадаем, сёння ў судзе над былымі гендырэктарам і анэстэзіёлагам-рэаніматолагам, галоўным інжынерам суд арыштаваў маёмасць «Экамедсэрвісу» на 10 мільярдаў рублёў. Ці зможа цэнтр функцыянаваць далей?

Яго адміністрацыя адмаўляецца нешта каментаваць, звязанае з судом. Тлумачаць тым, што працэс яшчэ працягваецца.

Між іншым, на сайце цэнтра размешчаны спіс свабодных вакансій. Усяго ў ім 12 пазіцый. Сярод іх ёсць і інжынер па эксплуатацыі і рамонце абсталявання. Патрабаванні: веды медыцынскага абсталявання, адукацыя вышэйшая альбо сярэдняя спецыяльная (радыётэхнічная). Ці выклікана гэта звальненнем супрацоўнікаў праз скандал? Таксама не зразумела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?