Unian.ua

Unian.ua

Ён нарадзіўся 10 студзеня 1934 г. у Вялікім Жыціне, што сёння ў Ровенскай вобласці. Бацька Леаніда Макаравіча загінуў у 1944 г. на фронце і пахаваны ў брацкай магіле ў Беларусі.

Леанід Краўчук у 1990—1991 гг. быў старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны, абраны прэзідэнтам Украіны 1 снежня 1991 г. на першых прамых прэзідэнцкіх выбарах. 8 снежня 1991 г. падпісаў разам са Станіславам Шушкевічам і Барысам Ельцыным знакамітыя Белавежскія пагадненні, якія паставілі кропку ў гісторыі СССР.

22 жніўня 1992 г. у Кіеве апошні прэзідэнт УНР Мікалай Плавьюк перадаў рэгаліі УНР Краўчуку, а таксама грамату, што незалежная Украіна з'яўляецца правапераемніцай Украінскай Народнай Рэспублікі. Краўчук прайграў у 1994 г. на датэрміновых выбарах Леаніду Кучму.

З юбілеем Л. Краўчука павіншаваў сёння прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч: «Як патрыёт і мудры палітык Вы зрабілі ўсё, каб наша краіна атрымала міжнароднае прызнанне і ажыццявіла першачарговыя крокі на шляху фарміравання самастойнай незалежнай еўрапейскай дзяржавы».

На сайце Лукашэнкі пакуль ніякіх віншаванняў Краўчука з юбілеем пакуль няма.

Але павіншаваў першага прэзідэнта Украіны Станіслаў Шушкевіч. «Леанід Краўчук — адзін з тых, з кім мы ў Белавежскай пушчы зрабілі добрую справу. Ён годна змагаўся за незалежнасць Украіны. Віншую яго з 80-годдзем і жадаю далейшых поспехаў», — заявіў С.Шушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?