Каля 13.40 паводле мінскага часу знік доступ да сацыяльнай сеткі «Укантакце». Пра гэта карыстальнікі паведамілі ў твітары.
Прэс-сакратар сацыяльнай сеткі Георгій Лабушкін зазначыў на сваёй старонцы ў твітары, што на сайце назіраюцца тэхнічныя праблемы.
Цяпер доступ да сацыяльнай сеткі ўдалося аднавіць.