Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны члены каманды прэзідэнта па хакеі Алег Антоненка, Сцяпан Панамароў і Уладзімір Цыплакоў, спартсмен—інструктар хакейнага клуба « Гомель» Леанід Грышукевіч.

Гэтай жа узнагародай адзначаны заслугі артыста-вакаліста Магілёўскай абласной філармоніі Іскуі Абалян.

Медалём Францыска Скарыны ўганараваныя артысты-вакалісты Моладзевага тэатра эстрады Вікторыя Алешка і Дзмітрый Танюкевіч, аглядальнік рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» Аэліта Сюльжына, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Падзяка прэзідэнта аб'яўлена артысту-вакалісту (салісту) Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыю Качароўскаму за высокія творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры.

Акрамя таго, за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны падзяку прэзідэнта аб'яўлена рэдактару аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» Святлане Протас і спецыяльнаму карэспандэнту ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марыне Цімафеевай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?