Беларускі вельмі ўдала правялі індывідуальную гонку. Домрачава стала другой, нягледзячы на 2 штрафныя хвіліны.

Беларуска лідзіравала цягам амаль усёй гонкі, чыста адстралялася на трох першых рубяжах. Але на вырашальным этапе біятланістка двойчы прамахнулася і саступіла ў выніковым пратаколе каля 34 секундаў чэшцы Даніэле Сукалавай, якая, дарэчы, не закрыла толькі адну мішэнь.

Трэцяй фінішавала яшчэ адна прадстаўніца Чэхіі Вераніка Віткава. Яна чыста адстралялася на ўсіх рубяжах, але прайграла Домрачавай 4 секунды.

Надзея Скардзіна ўдала адстралялася і выбіла 20 з 20 і заняла высокае 7-е месца, Надзея Пісарава з двума промахамі — 47-я. Настасся Дубарэзава не закрыла 5 мішэняў, у яе толькі 68-ы радок. А Настасся Каліна на старт так і не выйшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?