Да 17 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны педафіл, «які амаль перасягнуў 60-гадовы рубеж», паведамляе газета МУС «На страже». 

Перыяд дакументавання злачыннай дзейнасці, расследавання крымінальнай справы і судовых разглядаў доўжыўся каля трох гадоў. Зараз вядзецца расследаванне ў дачыненні да некалькіх змоўшчыкаў асуджанага.

Абодва асуджаных — у мінулым выхаванцы дзіцячага дома ў Кобрыне, з 1989 па 2002 гады тройчы судзімыя за ўчыненне распусных дзеянняў з непаўналетнімі і іншыя злачынствы — гвалтавалі падлеткаў у падвале дома, абсталяваным пад майстэрню, дзе вырабляліся на продаж у Расію падробленыя антыкварныя бронзавыя статуэткі.

Мужчыны шукалі ахвяр на вуліцах сталіцы, а ў цёплы час года ездзілі па краіне, заводзячы знаёмства з вясковай моладдзю. Падлеткам прадстаўляліся трэнерамі па веласпорце і футболе, запрашалі запісацца ў іх секцыю.

Для пераканаўчасці на сценах у падвале былі развешаныя некалькі ровараў і плакатаў адпаведнай тэматыкі, была закуплена спартыўная форма. На першы погляд такія заняткі не выклікалі падазрэнняў нават у бацькоў, некаторыя з іх самі прыводзілі дзяцей на «трэніроўкі».

Як паведамляе «На варце», асуджаны адмовіўся назваць дакладную колькасць сваіх ахвяр. Аднак у знойдзеных у яго натаніках, куды ён запісваў імёны, прозвішчы, узрост і месца жыхарства дзяцей, было выяўлена каля 800 імёнаў.

Пры гэтым вядома, што два нататнікі, якія педафіл пачаў весці яшчэ ў пачатку 2000- х гадоў, былі знішчаны. Многія пацярпелыя — цяпер ужо паўналетнія, адмовіліся ад сведчанняў. Хтосьці абзавёўся сваёй сям'ёй і не хацеў успамінаць аб тым, што здарылася, а некаторыя пастаянна прыходзілі да «трэнера» ўжо па ўласным жаданні. У выніку колькасць ахвяр злачынца, якія пагадзіліся выступіць у судзе, склала менш за 40.

Другі фігурант не стаў хаваць колькасць падлеткаў, якіх ён спакусіў за дзесяць гадоў: 8-10 тысяч хлопчыкаў. Большасць з няшчасных сем'яў.

Пераважная частка ахвяр ва ўзросце 11-14 гадоў, але былі і маладзейшыя дзеці (самаму малому ледзь споўнілася сем). Агулам па справе другога абвінавачанага дапытана каля 1.200 чалавек, праўда, сведчыць супраць педафіла ў судзе, будуць толькі 50-60 пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?