Указ № 14 «Аб заснаванні юбілейнага медаля «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў» падпісаў 10 студзеня Аляксандр Лукашэнка. Дакументам зацверджаныя палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. 

На пярэднім баку медаля будуць выяўленыя савецкі салдат з аўтаматам, партызан і падпольшчыца на фоне падарванага чыгуначнага палатна. Злева ад іх — лаўровая галінка, абвітая стужкай ордэна Славы. 

Медалём будуць узнагароджвацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. 

Акрамя таго, юбілейным медалём плануецца ўзнагароджваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія непасрэдна бралі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Медаля таксама будуць удастоеныя ваеннаслужачыя Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, «якія зрабілі значны ўнёсак у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?