Плануецца, што ён адбудзецца 23 лютага.
Упершыню аматары баляў сабраліся ў Маладзечне летась. Як і тады, арганізатарам мерапрыемства выступае духоўна-патрыятычнае аб'яднанне «Светач» Палаца культуры з удзелам Маладзечанскага мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына М.-К. Агінскага» і бальных студый Маладзечна.
Як распавёў адзін з арганізатараў, удзельнік духоўна-патрыятычнага аб'яднання «Светач» Мікалай Шаўлюк, сёлета бал пройдзе ў стылі XIX — пач. XX ст. Маўляў, летась была адметная дата — 400-годдзе дома Раманавых.