Экс-кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка трапіў у рэанімацыю пасля таго, як падчас сутыкненняў з актывістамі Аўтамайдану яму разбілі галаву байцы «Беркута» ў Кіеве.

Unian.ua

Unian.ua

Пра гэта распавяла яго жонка, Ірына Луцэнка. Паводле яе словаў, удараў было каля 10.

У Юрыя Луцэнкі тры падскурныя гематомы, закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Жонка папрасіла не помсціць за мужа, а «прымаць узважаныя рашэнні».

Па словах відавочцаў, Луцэнка атрымаў удар дубінкай па галаве, калі спрабаваў абараніць Ірыну. Ёй нібыта першай дасталася ад спецназаўцаў пасля таго, як актывісты Аўтамайдану пачалі разгойдваць аўтобус з «Беркутам».

У пятніцу, 10 студзеня, Кіева-Святошынскі райсуд вынес прысуд фігурантам «Васількоўскай справы» — па шэсць гадоў зняволення (актывісты планавалі ўзарваць помнік Леніну ў 2011 г. у горадзе Барыспаль, ім інкрымінавалі абыходжанне з выбухоўкай).

Пасля абвяшчэння прысуду актывісты заблакавалі выезды з двара суда, каб не даць павезці асуджаных. Пад судом адбылася бойка паміж мітынгоўцамі і «Беркутам», падчас якой моцна пацярпела некалькі актывістаў і журналістаў.

Аўтамабілі ўдзельнікаў Аўтамайдану ў знак пратэсту заблакавалі аўтобусы «беркутаўцаў» на праспекце Перамогі. У час супрацьстаяння ўспыхнула бойка, у якой быў збіты Юрый Луцэнка і яшчэ некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?