Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў пераможцам трэцяга этапу Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дзір-Вэлі (ЗША). Алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын заняў у гэтых жа спаборніцтвах 3-е месца.

Для Антона Кушніра гэты медальны поспех стаў ужо другім у цяперашнім сезоне. Раней ён станавіўся срэбным прызёрам этапу Кубка свету, які праходзіў у Бейда-Лэйк (Кітай). Аляксей Грышын сёлета першы раз узняўся на п'едэстал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?