Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№4 за 2013 год), прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў №3 за 2011 год. Сярод матэрыялаў аб’ёмнага (640 старонак) нумара можна адзначыць наступныя:

— артыкул Аляксандра Пашкевіча «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент»;

— артыкул Андрэя Кіштымава «Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.»;

— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля «Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавета»;

— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаванне Піліпа Засіма «Шані, вёска Пружанскага павета», у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;

— пераклад на беларускую мову працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага «Сённяшнія людзі Палесся», якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.

Выданні можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана (з улікам дастаўкі) — 99 тыс. рублёў.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Палескі нумар», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?