Фота Уладзіміра Караткевіча, датаванае 2 ліпеня 1984, апублікаваў пісьменнік Адам Глобус, адшукаўшы ў архіве свайго бацькі — Вячаслава Адамчыка.
Гэта адно з апошніх фота пісьменніка, зробленае, верагодна, у Мінску. У сярэдзіне ліпеня 1984 Караткевіч разам з мастаком Пётрам Драчовым і фатографам Валянцінам Ждановічам выправіцца ў вандроўку па Прыпяці, падчас якой у пісьменніка абвострыцца язвавая хвароба. 25 ліпеня 1984 Караткевіча не стане.
0
0
0
0
0
0