Такі паказнік закладзены ў трохбаковым пагадненні паміж Мінгарвыканкамам, Мінскім гарадскім аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў і рэспубліканскай асацыяцыяй прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП» на 2014-2016 гады.

«Дадзенае пагадненне ўключае сем асноўных раздзелаў. Мы паставілі планку, што наймальнік, прафсаюз і гарвыканкам павінны забяспечыць на канец 2015 года заработную плату не ніжэй за 1000 долараў у эквіваленце. Але мы разумеем, што розная сітуацыя ў арганізацыях і паставілі другую планку, што мінімальны заробак не павінен быць меншы за 250 долараў.» - адзначыў старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі.

Таксама, у адпаведнасці з дакументам, тэмп росту рэальнай заработнай платы ў сталіцы штогод павінен быць не ніжэйшы за тэмпы росту ўнутранага валавога прадукту нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?